Лічыльнікі
ЦЬВЯРОЗАЯ БЕЛАРУСЬ
Навіны
Паважаныя наведвальнікі сайту slucak.org!
На дадзены момант сайт slucak.org знаходзіцца на рэканструкцыі. Разьлічваем на Вашае разуменьне і цярпеньне. Дзякуй. Адміністрацыя slucak.org. | Далей >>>
Анімацыйны фільм "Будзьма беларусамі!" ужо ў Інтэрнэце (+ відэа)
Мы прэзентуем першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з'яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту "БудзьмаTUT" культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і парталу TUT.BY. | Далей >>>
Суд Слуцкага раёна: "Палітычных зняволеных у краіне няма"
Суд Слуцкага раёна не задаволіў скаргу праваабаронцы Віталя Амяльковіча. Случчанін заявіў грамадзянскі іск у сувязі з рашэннем Слуцкага выканкаму аб забароне правядзення пікету на гарадскім стадыёне. Мэтай мерапрыемства была падтрымка палітычных зняволеных у Беларусі. | Далей >>>
Немцы збудуюць у Слуцку дражджавы завод
Урад Рэспублікі БеларусьБ, ААТ "Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат" і беларуская дачка нямецкай кампаніі Interferm падпісалі інвестыцыйны дагавор аб будаўніцтве завода па вытворчасці хлебапякарных дражджэй на базе беларускага цукровага камбіната. | Далей >>>
Эўрапарлямэнт асудзіў катаваньні палітвязьняў у Беларусі
Эўрапарлямэнт на сэсіі ў Страсбуры прыняў рэзалюцыю, якая асуджае прымяненьне катаваньняў да затрыманых па справе 19 сьнежня 2010 году. Рэзалюцыя асуджае непавагу беларускіх уладаў да фундамэнтальных правоў на свабоду сходаў і меркаваньняў і заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх затрыманых па палітычных матывах. | Далей >>>
АБСЭ крытыкуе беларускія выбары ў выніковай справаздачы
Прэзыдэнцкія выбары 19 сьнежня 2010 года ў Беларусі былі адзначаныя "недахопам незалежнасьці і бесстароннасьці выбарчых камісіяў", няроўнымі ўмовамі кандыдатаў і дэфіцытам празрыстасьці ў ключавых стадыях выбарчага працэсу. Пра гэта гаворыцца ў выніковай справаздачы місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ, апублікаванай 22 лютага 2011 г. | Далей >>>
Amnesty International: Праваабарончы цэнтр “Вясна” мэтанакіравана пераследуюць за законную праваабарончую дзейнасць
Amnesty International лічыць, што Праваабарончы цэнтр "Вясна" і яго супрацоўнікаў мэтанакіравана пераследуюць за законную праваабарончую дзейнасць, і просіць вярнуць усё канфіскаванае падчас ператрусу абсталяванне. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным уплывовай міжнароднай арганізацыяй дакладзе – "Бяспека, мір і парадак?": Парушэнні пасля выбараў у Беларусі". | Далей >>>
25 сакавіка ў Менску адбудзецца супольнае шэсьце апазыцыі
Прадстаўнікі палітычных партый і рухаў разам зь лідэрамі "Маладога фронту" прынялі рашэньне пра супольнае шэсьце на Дзень Волі 25 сакавіка. У папярэдніх заявах прадстаўнікі палітычных партый прасілі дазволу на шэсьце ад Акадэміі навук да парку Янкі Купалы, маладафронтаўцы - ад плошчы Свабоды да плошчы Незалежнасьці. | Далей >>>
Дзень Волі-2011
Лідары апазіцыі вырашылі падаваць заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне акцыі да Дня Волі. Такая дамоўленасьць была дасягнута ў выніку гарачай дыскусіі, што адбылася вечарам 9-га лютага на ўправе БНФ. Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў, што ў Дзень Волі апазіцыя мусіць актывізаваць людзей. | Далей >>>
За 2 тысячы долараў жыхары Турцыі едуць у Беларусь вучыць рускую мову
Каля 30 грамадзянаў Турцыі прыехалі вывучаць рускую мову ў Слуцкі прафесійна-тэхнічны каледж перапрацоўчай прамысловасці. Гэта пераважна працаўнікі сферы турызму і гасцінічнага бізнэсу. Мова ім патрэбная, каб лепш кантактаваць з рускамоўнымі турыстамі, сярод якіх вельмі папулярнае міжземнаморскае і эгейскае узбярэжжа Турцыі. | Далей >>>
ПАРЕ заклікае беларускія ўлады вызваліць палітзняволеных і правесці аб'ектыўнае расследаванне падзей 19 снежня
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы на сесіі ў Страсбургу заклікала афіцыйны Мінск вызваліць усіх палітзняволеных і правесці аб’ектыўнае расследаванне падзей у беларускай сталіцы 19 снежня 2010 года. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 27 студзеня паводле вынікаў тэрміновых дэбатаў аб сітуацыі ў Беларусі. | Далей >>>
Генпракуратура ўводзіць у зман беларускае грамадства і міжнародную супольнасць
Асобам, якія знаходзяцца пад вартай у следчым ізалятары КДБ, забяспечаны ва ўстаноўленым парадку доступ адвакатаў і сваякоў. Пра гэта ў прыватнасці паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі, спаслаўшыся на вынікі праведзенай 24 студзеня праверкі ўмоваў утрымання асобаў, якія знаходзяцца ў СІЗА, у тым ліку і абвінавачаных у масавых беспарадках у Менску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. | Далей >>>
Эўрапарлямэнт заклікае правесьці ў Беларусі новыя выбары
На сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры ў чацьвер, 20 студзеня, была аднагалосна прынятая рэзалюцыя па Беларусі – самая жорсткая з усіх рэзалюцыяў, якія Эўразьвяз калі-небудзь прымаў у справе Беларусі. | Далей >>>
Створаная Нацыянальная каардынацыйная Рада апазыцыі
9 студзеня ў Менску на нарадзе прадстаўнікоў апазыцыі была прынятая Дэклярацыя аб сытуацыі ў Беларусі і рашэньне аб стварэньні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазыцыі. Рада будзе дамагацца "вызваленьня арыштаваных па палітычных матывах людзей, інфармаваньнем грамадзянаў Беларусі і міжнароднай супольнасьці, дамагацца вяртаньня Беларусі на шлях законнасьці і дэмакратыі, а таксама ствараць умовы для правядзеньня ў краіне свабодных і дэмакратычных выбараў". | Далей >>>
Выбары ў Слуцку: Рэгіянальны зрэз. Ход галасавання
Напярэдадні датэрміновага галасавання Юрый Бандарэнка, кіраўнік перадвыбарнага штаба Лукашэнкі па Слуцку, выгнаў з фае інтэрната УП "Мінскаблсельбуд" прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага камітэта Віталя Амяльковіча. У гэтым інтэрнаце размяшчаўся выбарчы ўчастак №5 г. Слуцка. | Далей >>>

Апошні запіс у гасьцёўні
| Зьміцер [Госьць] | лістапад пятніца 20 2009 г. в 04:50 |
Вітаю, землякі! Я сам любанец, жыву ў Менску. Прыемна, што ё такі сайт. Але з наведваньнем зусім гамон! Піярце, дзецюкі! |
| | |
| Kuzzy [Госьць] | травень чацьвер 8 2008 г. в 09:53 |
| Файны сайт, так трымаць! |
| | |
| паўлік [Госьць] | верасень серада 19 2007 г. в 10:27 |
я першы, па гэтаму вітаю вас тут! |
| | |
Календар
| |